Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) запусціла гарачую тэлефонную лінію для выпускнікоў і маладых адмыслоўцаў па пытаннях размеркавання.
Гарачая лінія па пытаннях размеркавання запрацавала на гэтым тыдні. Пра гэтае паведаміла «Белсату» Крысціна Мурашова, кіраўніца інфармацыйна-практычнае ўстановы «Студэнцкая фабрыка думкі».
Спадарыня Крысціна апісала асноўныя пытанні, з якімі звяртаюцца беларускія маладыя адмыслоўцы і выпускнікі:
«Бывае, што задаюць пытанне: «Як адкасіць ад размеркавання? Мой адказ: хочаце адкасіць ад размеркавання і не маеце падставаў дзеля вызвалення ад звароту сродкаў, адзіны законны спосаб – заплаціце сродкі за сваё навучанне і касіце далей. Дзяржаву не хвалюе ні вашае права на выбар працоўнага месца, ні вашыя жаданні», – каментуе звароты студэнтаў Крысціна Мурашова.
Пракаментавала яна і тое, як выпускнікі рэагуюць на «дармаедскі» дэкрэт:
«Калі зʼявіўся дэкрэт, быў вакол гэтага вялікі ажыятаж. Але цяпер пытанні на тэму дэкрэту на «дармаедства» перасталі задаваць. Тым больш, што калі выпускнік не пойдзе працаваць па размеркаванню, ён абавязаны выплаціць дзяржаве кошт навучання. А гэта нашмат больш, чым падатак на «дармаедства»».
Кансультацыі аказваюць эксперты праграмы «Размеркаванне БАСС». Сярод іх – Крысціна Мурашова. Кансультанты працуюць з панядзелка па чацвер, чатыры дні на тыдзень з 12:00 да 15:00.
Пытанні ад студэнтаў прымаюцца:
Арганізатары гарачай тэлефоннай звяртаюць увагу:
Праграма «Размеркаванне БАСС» працуе больш за два гады і пастаянна праводзіць кансультацыі для выпускнікоў. 27 студзеня 2017 года з правядзення сустрэчы ў Менску распачаўся новы сезон мерапрыемстваў. На працягу некалькіх месяцаў эксперты праграмы наведаюць усе абласныя гарады і правядуць яшчэ некалькі сходаў у сталіцы.
Прыйсці на сустрэчы, якія ладзяць БАСС, а таксама звярнуцца за анлайн-кансультацыяй ці на гарачую лінію можа любы ахвочы, і атрымаць бясплатную дапамогу.
ВД, belsat.eu