Ён робіць прыгожым усё: ад прэзерватываў да сценаў. У Менску пройдзе выстава мастака Міці Післяка


З 6 да 19 красавіка ў менскай галерэі ДК пройдзе выстава «Behind the scenes» вядомага беларускага стрыт-арт-мастака Міці Післяка.

На выставе можна будзе ўбачыць эскізы самых цікавых працаў Міці Післяка, якія ў выніку з’явіліся на сценах менскіх будынкаў.

Падчас выставы мастак будзе працаваць над афармленнем @dk_gallery, каб людзі ўбачылі як паўстаюць ягоныя працы.

Працы Міці Післяка можна знайсці ў некалькіх дзясятках менскіх кавярняў, офісных памяшканняў.

Летась Післяк распрацаваў дызайн беларускіх прэзерватываў «Ëska».

А так выглядае адна з самых яркіх працаў мастака рэалізаваная ў менскім раёне Новая Баравая.

Прыйсці на выставу можна: серада-субота 12:00-20:00, нядзеля 12:00-18:00

Кошт квіткоў: Br 12 дарослы, Br 7 льготны білет

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў