Яраслаў Раманчук: Беларусь дасягнула найвышэйшага вонкавага доўгу


«Беларусь можа страціць 300-400 тысячаў працаздольнага насельніцтва», – заявіў эканаміст Яраслаў Раманчук на «Тэрыторыі праўды».

«Беларусь ужо дасягнула найвышэйшага ўзроўню вонкавага доўгу, які ўжо не дазваляе адгадаваць больш за 2% ВУП у год. Калі ВУП Расеі расце на 1,5-2% у год, свет расце на 3,5%, то Беларусь знаходзіцца ў стане хранічнага адставання», – лічыць эксперт.

«У выніку беларусы, калі бачаць магчымасці працаўладкавання ў еўрапейскіх краінах, Літве, Польшчы, дзе заробак € 500-700, проста нагамі галасуюць супраць гэтай сістэмы – і з’язджаюць. Таму бліжэйшыя гады, калі Лукашэнка не зменіць эканамічную палітыку – нават атрымліваючы падтрыманне з Расеі – ён можа страціць 300-400 тысячаў працаздольнага насельніцтва, яшчэ больш пагоршыць дэмаграфічную праблему і катастрофу».

Глядзіце больш у прэм’ерным выданні міжнародных дэбатаў з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

belsat,eu

Здымак на вокладцы – Вальдэмар Давейка для «Белсата»

Стужка навінаў