«Якія Еўрапейскія гульні? У нас дзеці спяць на ложках часоў СССР»


У мазырскім дзіцячым садку № 7 малыя выхаванцы спяць на вельмі старых і невыгодных ложках са спружынамі.

На гэта belsat.eu паскардзілася адна з маці, дзіця якой ходзіць ва ўстанову.

«Увесь час аддаем грошы на штосьці, а дзеці надалей спяць на ложках трыццацігадовай даўніны. Як так? Еўрапейскія гульні! У Гомлі зноў перакладаюць брук у цэнтры гораду і ставяць помнік братам Лізюковым. На гэта з бюджэту выдалі 610 тысяч рублёў!»

Звязацца з загадчыцай установы Ірынаю Глушак пакуль не ўдалося, бо яна цяпер у аддзеле адукацыі Мазырскага райвыканкаму. Нумар тэлефону кіраўніцы аддзелу адукацыі Мазырскага райвыканкаму Любові Клепчуковай заняты.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў