Як з дзяцей выхоўваюць вайскоўцаў. Фотарэпартаж


Ужо на працягу 19 год у Жодзіна паспяхова існуе Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі «Вектар» пад бяззменным кіраўніцтвам яго заснавальніка і галоўнага настаўніка Ігара Лазарава.

Вайсковец не ў першым пакаленні, муж ваеннай медсястры і бацька вайскоўца, спадар Ігар кажа, што аднойчы зразумеў: выхоўваць сапраўднага патрыёта-абаронцу трэба не ў арміі, а з дзяцінства, бо падчас тэрміновай службы гэта рабіць ужо позна.

І вось праз амаль што 20 год бацькі прыводзяць да Ігара Лазарава сваіх дзетак, каб тыя пазнаёміліся з вайсковай гісторыяй, зразумелі чаму трэба бараніць межы краіны, ды атрымалі практычныя веды, як гэта рабіць.

Часта ў цэнтр трапляюць дзеці з няпоўных сем’яў.

Акрамя тысяч дзяцей у цэнтр апошнім часам на заняткі курсу маладога байца прыязджаюць і дарослыя. Яны любяць фатаграфацца ў інтэрактыўным вайсковым музеі, сабраным Ігарам Лазаравым.

Настаўнік цэнтру кажа, што не трэба камплексаваць з-за таго, што вы па нейкіх прычынах не служылі, і дадае, што ніколі не позна вучыцца вайсковай справе ў пэўных межах.

Напрыканцы заняткаў у палявой сталовай сваім «гасцям-вайскоўцам» Ігар Аляксеевіч кажа аб тым, што вайна нясе смерць, і не дай Бог ёй быць на нашай ці іншай зямлі.

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў