Як вам? Беларускаму рублю прыдумалі арыгінальны сімвал

Новы і дзейны сімвалы для беларускага рубля.

Беларускі народны банк прапаноўвае ўвесці новы сімвал для беларускай валюты, які пры гэтым ужо фактычна прысутнічае на кожнай айчыннай банкноце.

Арыгінальнае напісанне сімвала рубля ў выглядзе 22-й літары беларускага алфавіту «Ў» прыдумала каманда распрацоўнікаў пад кіраўніцтвам дызайнеркі Вольгі Карынчук.

Белстат: рэальныя даходы беларусаў выраслі на 6,6 %

Як адзначаюць у БНБ, літара «Ў» прысутнічае на кожнай беларускай банкноце. Яна з’яўляецца адным з сімвалаў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, ёй нават усталяваны помнік у Полацку.

«Безумоўна, адным з сімвалаў незалежнасці для дзяржавы зʼяўляецца нацыянальная валюта. Варта адзначыць, што далёка не кожная валюта можа пахваліцца ўласным графічным абазначэннем. Можа і праўда, прыйшоў час беларускага рубля займець уласнае графічнае абазначэнне, такое блізкае, роднае і ўнікальнае для беларускага народа, як «Ў»!» – заяўляюць у банку.

На думку прадстаўнікоў БНБ, літара «Ў» падкрэслівае аўтэнтычнасць і ідэнтычнасць беларускай самасвядомасці.

МГ belsat.eu

Hавiны