Як у кіно: на Гомельшчыне мужчына паспрабаваў абрабаваць банк

Аддзяленне банку, які спрабавалі абрабаваць. Фота: Следчы камітэт

У Гомельскім раёне мужчына з «прадметам падобным на пісталет» прыйшоў у банк і спрабаваў яго абрабаваць. Працаўніца банку націснула «трывожную кнопку».

2 сакавіка а 13:40 у будынак банку ў аграгарадку на Гомельшчыне зайшоў невядомы, які запатрабаваў аддаць яму грошы з касы.

«У руках у мужчыны быў прадмет, падобны на пісталет. Працаўніца банку адмовілася выканаць яго патрабаванне і націснула на трывожную кнопку. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца здарэння», – паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Рабаўніка шукаюць праваахоўнікі. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (Разбой) Крымінальнага кодэкса.

10 студзеня ў пасёлку Бальшавік пад Гомлем невядомы мужчына абрабаваў банк. Злачынца забраў каля Br 11 000. Рабаўнік дагэтуль на свабодзе.

ЮВ belsat.eu

Hавiны