Як стаць праграмістам? Бясплатныя курсы для тых, хто вырашыў змяніць прафесію


Крыніца: mkdev.me

У 2013 годзе Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі апублікаваў сацыялагічнае даследаванне, паводле якога, 25,2 % беларускіх бацькоў хацелі б, каб іхныя дзеці сталі праграмістамі. На жаль, а можа і дзякуй богу імі могуць стаць не ўсе. Але праверыць свае сілы нікому не зашкодзіць. Нават дарослым.

Дзеці коду

У 2011 годзе ted.com апублікаваў лекцыю 12-цігадовага амерыканца Томаса Суарэза, які нягледзячы на свой узрост ужо тады быў распрацоўнікам мабільных прыкладанняў для «iPhone».

 

Пазней хлопец заснаваў кампанію «WiTag», якая стварыла смартфонавы лазертаг для дзяцей.

І онлайн прыкладанне, якое дапамагае вучыцца праграмаванню.

У 2015-ым ён распрацаваў рэвалюцыйную тэхналогію для 3D-друкарак.

І гэта самы сціплы прыклад паспяховых няпоўнагадовых праграмістаў.

Больш натхняльны прыклад карэйца Пан Джун Хьюкома, які заснаваў «Netmarble Games». На сёлетніх біржавых таргах ягоная кампанія абыйшла «LG Electronics».

Заснавальнік кампаніі «Netmarble Games» у свой час кінуў школу, каб распрацоўваць гульні. Цяпер «Netmarble» займае пятае месца па капіталізацыі на рынку мабільных game-распрацоўнікаў.

Вядома, праграмістам можа стаць не кожны, але для многіх гэта цалкам выканальная місія. Каб старт быў лягчэйшы варта валодаць ангельскаю моваю. Лагічнае мысленне таксама не зашкодзіць (на некаторыя курсы прымаюць толькі пры ўмове пазітыўнага выніку ў тэсце на логіку).

З чаго пачаць?

Трэба выбраць мову. А дакладней кірунак працы і сэт моваў пад яго. Адмыслоўцы раяць вучыць толькі тыя мовы праграмавання, якія карыстаюцца попытам на рынку (глабальным/лакальным). Вывучэнне «мёртвых», «непапулярных» моваў – нерацыянальна.

З кірункам трэба вызначыцца хаця б прыблізна. А далей час пакажа. Схема: ну, мне, каб нармальна бабло зарабляць – дрэнны падыход. Абярыце мэту: стварыць сайт, прыкладанне, простую гульню.

Кожную са спецыялізацыяў, паводле праграмістаў-самавучак, можна асвоіць без неабходнасці скончваць БДУІР ці чагосьці накшталт яго.

Навічкам-праграмістам можна арыентавацца на прыведзеныя ніжэй кірункі. Спіс інструментаў няпоўны, але дастатковы, каб зразумець з чаго ж варта пачаць.

1 Front-end вэб-распрацоўнік

Стварае сайт у тым выглядзе, у якім яго бачаць карыстальнікі.

Асноўныя інструменты:

  • HTML
  • CSS
  • JavaScript

Больш інфармацыі тут.

2 Back-end вэб-распрацоўнік

Адказвае за стварэнне «фундаменту» сайту – адмінкі.

Для працы патрэбныя:

  • PHP
  • Ruby
  • Python
  • Java
  • JavaScript
  • Базы даных: MySQl/PostgreSQL/NoSQL

3 Full-stack вэб-распрацоўнік

Front-end + Back-end т.б. можа самастойна распрацаваць сайт пад замок.

4 Game developer

Чаго game developer толькі не робіць… Калі спрасціць, то можна выдзеліць распрацоўку мабільных, дэсктопных, а таксама MMORG гульняў.

Базавыя інструменты:

  • С#
  • C++
  • Java

І цэлы стос іншых інструментаў, якія на этапе з нулявымі ведамі вам не патрэбныя.

5 Android app developer

Распрацоўвае мабільныя прыкладанні. Вось пару карысных спасылак для будучых распрацоўнікаў прыкладанняў пад Android.

Інстурменты і пакрокавы план самаадукацыі ад Android-эксперта Коры Латыслоў.

6 iOS developer

Тое самае, што пункт 5, але для яблычных дэвайсаў.

  • Objective-C
  • Swift
  • XCode
  • OpenGL
  • Cocoa Touch
  • CoreData
  • CoreGraphics

ТОП-10 моваў праграмавання

Паводле розных падлікаў, у свеце 400-600 production-ready моваў праграмавання. Эксперыментальных моваў яшчэ больш. Але гэта для сапраўдных гікаў.

Авалодаўшы 2-3 мовамі, што месцяцца ў верхнім правым куце графіку вы не павінныя застацца без працы.

А вось яшчэ адзін цікавы рэйтынг моваў праграмавання ад «GitHut».

Моваў шмат, але выбар абмежаваны. Вучыць трэба тое, на што ёсць попыт. А ён дакладна ёсць на ТОП-10 (чарговасць не мае значэння).

  1. JavaScript
  2. Java
  3. Python
  4. PHP
  5. C#
  6. C++
  7. CSS
  8. Ruby
  9. C
  10. Objective-C

Бясплятныя вэб-курсы

Варта пачаць з курсу для навічкоў. Неблагі старт прапануе адукацыйны праект «Нexlet».

Абсалютна бясплатна базавыя веды таксама можна атрымаць на сайце Масачусэцкага тэхналагічнага інстытуту (MIT). Лекцыі чытаюць прафесар Эрык Грымсан і прафесар Джон Гутаг.

Java

C

У codecademy.com можна навучыцца: JavaScript, PHP, Ruby, HTML + CSS

Python

Курсы па топавых мовах праграмавання для пачаткоўцаў можна таксама знайсці тут:

C#

C++

Поспехаў!

«Talk is cheap. Show me the code» – Лінус Торвальдс (фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўвання ядра Linux).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў