Як расейскія медыі адрэагавалі на забойства амбасадара ў Турцыі


Забойца за спіной расейскага амбасадара ў Турцыі

Расейскія медыі і карыстальнікі сацсетак пішуць пра забойства ў Анкары расейскага амбасадара Андрэя Карлава.

Замах на Карлава можа пераследаваць падвойную мэту, адзначае выданне «Коммерсант»:

«З аднаго боку, з дапамогай такой дзёрзкай дэманстратыўнай акцыі пакараць Маскву за ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт на баку Башара Асада. З іншага боку, наўрад ці можа быць выпадковасцю, што атака адбылася менавіта ў Турцыі. Збліжэнне Анкары і Масквы стала вырашальным фактарам зменаў, якія адбыліся на франтах сірыйскай вайны ў апошнія месяцы».

«Gazeta.ru» учорашні трагічны інцыдэнт назвала трывожным сігналам як для Расеі, так і для Турцыі:

«І расейская палітыка ў Сірыі, і турэцкія кадравыя чысткі пасля ліпеньскай спробы путчу нажылі ворагаў і Расеі, і Турцыі, пра якіх яны, верагодна, ведаюць далёка не ўсё».

Артыкул на сайце тэлеканалу Мінабароны РФ «Звезда» выходзіць пад загалоўкам «Тэрарыстычны стрэл у спіну дыпламатыі: за што расстралялі расейскага амбасадара ў Турцыі». Само забойства называецца «жудасным» і тым, якое «не паддаецца асэнсаванню».

У сваю чаргу «Lenta.ru» сцвярджае, што адзіны вінаваты (акрамя забойцы і ягоных памагатых) у забойстве – турэцкія сілавікі, якія мусілі забяспечыць ахову дыпламата.

Атаку ў Анкары актыўна абмяркоўваюць і карыстальнікі сацсетак. Некаторыя прыгадваюць забойства Франца Фердынанда ў Сараева:

Хтосьці пабачыў «крамлёўскі след»:

А ёсць і тыя, хто напісаў пра жаданне ўласнаруч забіць нападніка.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Burhan Ozbilici / AP / Scanpix / LETA

Стужка навінаў