Як пазнаць агента і чаму ўлады баяцца «Белсату»: Агнешка Рамашэўская-Гузы дала вялікае інтэрв’ю


Дырэктарка тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы распавяла ў вялікім інтэрв’ю Reform.by пра сябе, тэлеканал і палітыку.

Агнешка Рамашэўская-Гузы

З інтэрв’ю вы даведаецеся, як і чаму ствараўся «Белсат» і чаму беларускія ўлады так яго не любяць. Чаму журналістыка павінна старацца быць аб’ектыўнай, але пры гэтым «не можа быць роўнасці паміж азадкам і рэменем».

Распавядае Агнешка Рамашэўская-Гузы і пра тое, як сама была ў зняволенні ў камуністычнай Польшчы і як ледзь не загінула на Балканах, як працавала журналісткай у Беларусі і чаму не выязджала з краіны месяцамі.

Апроч таго, можна даведацца пра поспехі ды памылкі тэлеканалу ды пра галоўныя прыкметы агента спецслужбаў.

«Чаго я не разумела ніколі і да гэтага часу не разумею, дык гэта прычыны такой зашоранасці Лукашэнкі ў дачыненні да Польшчы. Нават калі ён какетнічае з Захадам, у польскіх пытаннях ні за што не саступіць. Няма гаворкі пра тое, каб ён зарэгістраваў Саюз палякаў. Вось нават калі пасля гэтага б залатыя яйкі з неба пасыпаліся – не зарэгіструе і кропка. І другое – ну не могуць яны адчапіцца ад гэтага Белсата: хоць трэсні, але павінны нам даваць гэтыя дурныя штрафы, хоць ненадоўга, але павінны затрымліваць нашых журналістаў», – кажа ў інтэрв’ю Агнешка Рамашэўская.

Падрабязнасці размовы чытайце ў інтэрв’ю Reform.by.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў