«Як матуля і жанчына». Жонка Валера Цапкалы падтрымала Святлану Ціханоўскую


Яна апублікавала відэазварот на сваёй старонцы ў Facebook.

Вераніка Цапкала, жонка патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Валера Цапкала, публічна падтрымала Святлану Ціханоўскую. Яна запісала відэазварот, у якім адзначыла, што ранішняя заява Ціханоўскай аб страху за сваіх дзяцей вельмі яе закранула і ўсхвалявала.

Обращение к правоохранительным органам

Opublikowany przez Veronicę Tsepkalo Wtorek, 16 czerwca 2020

«Святлана, як матуля і жанчына я вас цалкам падтрымліваю», – сказала яна.

Таксама спадарыня Цапкала звярнулася да праваахоўных органаў Беларусі з просьбаю расследаваць пагрозы, якія атрымала Святлана Ціханоўская.

«Я веру, што мы жывем у краіне, дзе няма месцы страху і маніпуляцыяў. Асабліва калі гаворка ідзе аб жыцці дзяцей і жанчын. Я звяртаюся да вас. Калі ласка, дапамажыце», – падкрэсліла Вераніка.

  • Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня распавяла журналістам, што атрымала званок з пагрозамі на яе адрас і дзяцей. «Перада мной стаіць выбар: дзеці ці далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны», – сказала яна.
  • Раней Ціханоўская прыпыніла свае пікеты па збору подпісаў у Менску і абласных гарадах, нягледзячы на тое, што па ўсёй краіне людзі стаялі ў чэргах, аддаць подпіс за яе.
  • Муж Святланы, блогер і старшыня ейнага штабу Сяргей Ціханоўскі, зараз разам з 8 паплечнікамі знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў