Ядравае паліва на БелАЭС завязуць у гэтым годзе


Ядравае паліва на Беларускую АЭС будзе завезена яшчэ сёлета, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. А запуск першага энергаблока электрастанцыі перанесены з восені бягучага года на студзень наступнага, паведамляе interfax.

«Завоз паліва плануецца ў гэтым годзе. І ўсе неабходныя мерапрыемствы па ім праводзяцца ў штатным рэжыме», – сказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Hавiны
Кіраўнік БелАЭС паведаміў, калі чакаецца фізічны пуск станцыі
2019.10.09 17:21

Раней афіцыйна агучвалася, што гатовасць першага энергаблоку складае больш за 95 %. Працы на другім энергаблоку завершаныя на 70 %. Зрэшты, падобныя лічбы агучваліся яшчэ ў верасні генеральным дырэктарам расейскай дзяржаўнай карпарацыі ў атамнай энергіі «Росатом» Аляксеем Ліхачовым. Але заявы выклікалі крытыку не толькі з боку эколагаў і экспертаў, але і з боку прэм’ер-міністра краіны Сяргея Румаса.

Hавiны
«Расатам» кажа, што першы энергаблок БелАЭС гатовы на 97 %. Але ў Румаса ёсць пытанні
2019.09.24 19:26

Зрэшты пра гатовасць электрастанцыі сведчыць і намер пра фізічны пуск БелАЭС, які перанесены на пачатак наступнага года.

Hавiны
Энергаблокі на БелАЭС амаль гатовыя
2019.10.08 21:45

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў