Амерыканская кампанія «Apple» раней адрэагавала на прэтэнзіі дэпутатаў Расейскай Дзярждумы па ўказанні прыналежнасці Крыму да Расеі, а цяпер атрымала шэраг заўвагаў і крытыкі з боку афіцыйнага Кіева, піша euronews.
Расейскія дэпутаты вядуць перамовы з прадстаўнікамі «Apple» наконт прыналежнасці Крыма каля шасці месяцаў. У Дзярждуме настойваюць, што ранейшае вызначэнне Крыма парушае расейскае заканадаўства. У выніку кампанія пайшла насустрач.
«Абазначэнне крымскіх гарадоў як расейскіх у прыкладаннях кампаніі «Apple», дзе раней паўвыспа абазначалася як тэрыторыя Украіны, не азначае таго, што Захад прызнае Крым расейскім. Аднак гэта першы крок да праўды», – заявіла сенатар ад Севастопаля Кацярына Алтабаева.
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка эмацыйна адрэагаваў на гэтую заяву.
Let me explain in your terms, @Apple. Imagine you’re crying out that your design & ideas, years of work & piece of your heart are stolen by your worst enemy but then smb ignorant doesn’t give a damn about your pain. That’s how it feels when you call #Crimea a ?? land.
— Vadym Prystaiko (@VPrystaiko) November 27, 2019
Але нягледзячы на абазначэнні кампаніі «Apple», міжнародная супольнасць захоўвае сваю пазіцыю ў справе анексіі Крыма.
«ААН прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, як гэта прадугледжана ў адпаведнай рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі. Наша пазіцыя не змянілася. «Apple» – гэта прыватная кампанія», – адзначыў Стэфан Дюжарык, прэс-сакратар ААН.
СК belsat.eu