«Я тапіў за Беларусь». Аляксандр Рыгоравіч здымаецца з выбараў


Удзельнік прэзідэнцкай кампаніі, рок-музыка Алесь Таболіч заявіў, што не сабраў неабходнай колькасці подпісаў для вылучэння кандыдатам на прэзідэнта.

«Мы не сабралі 100 000, але па шчырасці, дастатковую колькасць сабралі ўсяго некалькі кандыдатаў, астатнім дапамагаюць іх куратары, каб мець для ўлады спойлераў. Усе мы іх ведаем. Я тапіў за Беларусь і далей буду гэта рабіць! Я прыцягваў увагу да нацыянальнай культуры, адраджэння і буду займацца гэтым і надалей», – адзначыў ён у сваім звароце да выбарнікаў.

Добры дзень, паважаныя грамадзяне, мае сябры, прыхільнікі, сапраўдныя патрыёты Беларусі! Вялікі дзякуй усім Вам, што…

Opublikowany przez Аляксандр Рыгоравіч Таболіч – наш кандыдат Piątek, 19 czerwca 2020

Паводле яго, «не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак – нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць павінны аб’яднаць беларусаў».

«Але тое, з чым мы сутыкаемся апошнім часам, ні ў якім разе не абʼядноўвае нас і не стварае годных умоў для жыцця і творчасці. Ва ўмовах, калі праца выбарчых штабоў кандыдатаў рэзка абмежавана, распачатыя крымінальныя справы супраць Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага і больш за 40 іх паплечнікаў затрыманы, калі ўзбуджаны некалькі сотняў адміністрацыйных спраў за дазволеныя пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў і дзясяткі спраў супраць журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі, немагчыма разлічваць на правядзенне роўных і справядлівых выбараў», – паведаміў Таболіч.

Ён заклікаў усіх кандыдатаў сесці за стол перамоваў, «каб спакойна і мудра абмеркаваць праблемы, што наспелі ў грамадстве, і прыйсці да адэкватных рашэнняў на карысць Бацькаўшчыны і народу нашай краіны».

Музыка адзначыў, што здымае сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі і, мажліва, падтрымае таго кандыдата, які будзе мець блізкую яму пазіцыю па захаванні і абароне незалежнасці і Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцяў».

Фотарэпартаж
«Я за пазітыў». Металіст і патэнцыйны кандыдат Алесь Таболіч з ініцыятыўнай групай пад нумарам 13 правёў пікет у Менску
2020.06.02 10:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў