Пасля абнаўлення гульні танкісты пачуюць заклік «Да бою!».
«Беларусь – радзіма «World of Tanks», і выхад беларускай лакалізацыі – гэта значная падзея для ўсіх нас. Мы адказна падышлі да гэтай працы, уклалі ў яе душу і спадзяемся, што беларускія гульцы ацэняць нашыя старанні. Зʼяўленне беларускай лакалізацыі – знак удзячнасці адданай і шматлікай супольнасці прыхільнікаў «World of Tanks», якіх на радзіме «Танкаў» больш за мільён, і яшчэ адзін крок да таго, каб максімальна адаптаваць гульню пад перавагі і спецыфіку таго ці іншага рэгіёну», – кажа Максім Чувалаў, прадакт-менеджар «World of Tanks».
Каб пачаць гуляць у «Танкі» па-беларуску, неабходна спампаваць абнаўленне 9.14, папярэдне выбраўшы ў моўным меню лончэру беларускую мову.[/vc_column_text]
ЮВ, belsat.eu, паводле telegraf.by