WHO: Еўропа стала эпіцэнтрам пандэміі каронавіруса

13 сакавіка кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрос Аданам Гебрэйесус назваў Еўропу эпіцэнтрам пандэміі каронавіруса ў свеце.

«Еўропа стала эпіцэнтрам пандэміі, дзе зарэгістравана больш выпадкаў заражэння і смерцяў, чымся ў астатнім свеце, за выключэннем Кітая», – заявіў кіраўнік СААЗ.

Паводле СААЗ, ужо зафіксавана каля 132 000 выпадкаў заражэння «кітайскім вірусам» у 123 краінах. Новы каронавірус забіў амаль 5 000 чалавек.

Надзвычайнае становішча ў Еўропе: закрываюць школы, ВНУ, кавярні і рэстарацыі

13 сакавіка праз каронавірус надзвычайнае становішча ўвяла Іспанія і Чэхія. Магчыма, што тое самае зробяць і ЗША.

ЮВ belsat.eu

Hавiны