Прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч вызвалены з пасады?


Канстанцін Шалькевіч займаў пасаду кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі каля шасці гадоў.

Сам Шалькевіч і ягоныя намеснікі на тэлефанаванні не адказваюць. У МУС гэтую інфармацыю пакуль адмаўляюцца каментаваць.

На старонцы МУС дадзеных пра кіраўніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў няма. Невядома, ці Шалькевіча звольнілі альбо ён сам сышоў.

Таксама naviny.by пішуць, што з’явіліся неафіцыйныя звесткі аб звальненні прэс-сакратара ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Ластоўскага, аўтара шэрагу сацыяльна-арыентаваных праектаў («Перахоп», «Дзяжурка»). Гэтую інфармацыю таксама пакуль ніхто не пацвердзіў. Тэлефон Ластоўскага маўчыць.

На сайце ГУУС Ластоўскі далей фігуруе, як кіраўнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў ведамства.

Шалькевіч вёў афіцыйны Twitter МУС, а Ластоўскі Twitter ГУУС Менгарвыканкаму.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў