Выведка ЗША ацаніла імавернасць маштабнага нападу Расеі на Украіну ў 2019 годзе


Масква будзе імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю ва ўкраінскай дзяржаве, аднак маштабны напад Расеі на Украіну ў 2019 годзе амерыканская разведка лічыць «аперацыйна магчымым, але малаверагодным».

Пра гэта ідзе гаворка ў справаздачы разведвальнай супольнасці ЗША адносна асноўных пагрозаў, якія стаяць перад светам. Даклад прадставіў дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Дэн Коўтс на слуханнях Камітэту Сената ЗША па выведцы 29 студзеня.

Пры гэтым выведка ЗША прагназуе ўзмацненне напружання ў Азоўскім і Чорным морах, а таксама адзначае, што Расея «працягне вайсковую, палітычную і эканамічную дэстабілізацыю Украіны для таго, каб перашкодзіць намаганням Кіева па інтэграцыі ў ЕЗ і ўзмацненню сувязяў з NATO. У тым ліку Крэмль будзе спрабаваць паўплываць на зыход прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне.

«Крэмль будзе спрабаваць утрымаць і, па магчымасці, пашырыць свой уплыў у краінах былога Савецкага Саюза, якія, як ён лічыць, належаць да яго сферы ўплыву», – канстатуе выведка ЗША.

ІІ, belsat.eu, паводле Голос Амерыкі

Стужка навінаў