Вытворца сістэмаў ачысткі паветра «IQAir»: каронавірус зрабіў свет чысцейшым


Швейцарская кампанія-вытворца сістэмаў ачысткі паветра «IQAir» апублікавала справаздачу пра стан паветра ў свеце пасля трох тыдняў пандэміі.

Паводле «IQAir», скарачэнне міжнародных авіяпералётаў і іншыя захады барацьбы з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі паспрыялі зніжэнню канцэнтрацыі ў паветры цвёрдых часціц PM 2.5 [ад англ. particulate matter] у такіх буйных гарадах, як Дэлі, Сеул, Лос-Анджэлес і Нью-Ёрк.

PM 2.5 – часціца, якая ў 20-35 разоў меншая, чымся таўшчыня чалавечага воласа.

Фота: United States Environmental Protection Agency

У самай забруджанай сталіцы свету Нью-Дэлі (Індыя) узровень забруджанасці паветра зменшыўся на 60 %, а ў карэйскім Сеуле паветра стала чысцейшае на 54 %.

Даследаванне таксама паказала, што якасць паветра палепшылася ў амерыканскіх мегаполісах Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку.

У Еўропе чамусьці больш сціплыя вынікі. Так, узровень забруджвання паветра ў Лондане знізіўся на 9 працэнтаў, у Мадрыдзе – на 11.

«COVID-19 Air Quality Report» быў апублікаваны 22 красавіка 2020 года

Нядаўна ў Беларусі запусцілі праект маніторынгу якасці паветра ў гарадах AirMQ. Да яго можа далучыцца кожны.

У Менску, Салігорску, Старобіне і Камарышках ужо працуе 20 датчыкаў AirMQ.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў