«Вытанчанае злачынства». Па справе аб гучным забойстве бізнесоўца пад Беразіном выстаўлены абвінавачанні


Намеснік начальніка ГУБАЗіК Уладзімір Ціхіня заявіў, што справа аб забойстве бізнесоўца пад Беразіном Сяргея Мяцельскага раскрытая.

«Справа вельмі складаная. Злачынства вытанчанае. Але на сённяшні дзень можна з усёй адказнасцю (хоць пакуль без нюансаў) сказаць, што забойства раскрытае, дваім падазраваным выстаўлены абвінавачанні», – заявіў палкоўнік Ціхіня ў інтэрв’ю «СБ-Беларусь сегодня».

Каго вінавацяць у забойстве і які ў іх быў матыў – Ціхіня не распавёў.

Нагадаем, у верасні 2016 года пад Беразіном (Менская вобласць) знайшлі спалены аўтамабіль Audi Q5, у якім знаходзіўся труп 41-гадовага бізнесоўца Сяргея Мяцельскага. Як высветлілася, злачынцы спынілі камерсанта на дарозе, застрэлілі і спалілі аўто.

Злачынства, дзякуючы сваёй дэманстратыўнасці, мела вялікі рэзананс, расследаваннем цікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ў лютым кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч казаў, што ў справе ёсць зрухі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў