Вышыванка зноў выйшла на высокі подыум

Сюрпрыз для аматараў нацыянальных матываў прынёс апошні дзень парыжскага тыдня моды, на якім дызайнеры паказалі модныя тэндэнцыі на сезон восень-зіма 2016.[/vc_column_text]

Вышываныя ўзоры зʼявіліся на паказе «Moncler Gamme Rouge», падчас якога палац Гран-Пале ператварыўся ў зімовыя Альпы. Паводле задумы, мадэлькі крочылі па імправізаванай горнай дарозе.

Стваральнік калекцыі Джамбатыста Валлі (Giambattista Valli) натхняўся шырокімі рукавамі сялянскіх кашуль і вышываным матывам кветак эдэльвейсу. Хоць рэшту традыцыйнага альпійскага строю ён замяніў плісаванаю спадніцай у стылі «cheerleader».

Як заўважылі крытыкі ад моды, новая калекцыя «Moncler» вельмі нагадвае дызайн моднага дому «Alexander McQueen». А ці не нагадвае яна вам беларускія вышыванкі?

Вольга Жарнасек, belsat.eu

Hавiны