Выратавальнікі патрабуюць праз суд спынення дзейнасці symbal.by


Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях накіраваў у Эканамічны суд Менску заяву, у якой просіць прыпыніць дзейнасць symbal.by, піша ў сваім Facebook Павел Белавус.

23 чэрвеня інспектар МНС наведаў краму symbal.by нібыта з мэтай праверыць скаргу на непрыемныя пахі. Працаўнік МНС Асташка зафіксаваў парушэнні і Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях зацвердзіў прапанову па спыненні дзейнасці крамы.

Уласнік крамы Павел Белавус прызнае памылку: паводле пастановы крама магла працаваць адзін дзень, але дзверы ўстановы былі адчыненыя да 28 чэрвеня. У выніку Савецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях накіраваў у Эканамічны суд Менску заяву, у якой просіць праз суд прыпыніць дзейнасць symbal.by. Суд мае адбыцца 16 ліпеня.

СК belsat.eu

Стужка навінаў