Украінскую вайсковую лётчыцу Надзею Саўчанку прызналі вінаватай у дапамаганні ў забойстве расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына.
Абвяшчэнне прысуду было перапынена праз тое, што Саўчанка пачала спяваць гімн Украіны, падае tvrain.ru.
Суддзя прызначыў Надзеі Саўчанцы пакаранне ў выглядзе 22 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Да гэтага суддзі дадалі штраф за незаконнае перасячэнне расейскай мяжы ў Ru 30 тыс. Пракуратура прасіла для лётчыцы 23 гады.
[/vc_column_text]
Відавочцы паведамляюць, што ў судовую залу да прадстаўнікоў медыяў прыйшлі людзі з фотаздымкамі расейскіх журналістаў, у дачыненні да згубы якіх абвінавачваюць Надзею Саўчанку.
Яны крычаць журналістам, што на гэтых здымках мог бы быць кожны з іх.
Па версіі следства, Саўчанка на момант гібелі расейскіх журналістаў служыла ва ўкраінскай арміі аператарам-наводчыкам верталёта Мі-24, падчас адпачынку яна ўступіла ў батальён «Айдар».
Следчыя сцвярджаюць, што яна перадала звесткі месцазнаходжання журналістаў украінскім вайскоўцам, пасля чаго яны абстралялі іх, што прывяло да смерці Карнелюка і Валошына. Абарона жа сцвярджала, што на момант абстрэлу Саўчанка ўжо знаходзілася ў палоне.
Пры гэтым суд спыніў крымінальны пераслед Саўчанкі па эпізодзе з замахам на жыццё грамадзянаў Луганскай вобласці.
Саўчанка – дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькіўшчына» і чалец украінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Пад арыштам яна знаходзілася ў Расеі з ліпеня 2014 года.
Версіі абвінавачвання Саўчанка адмаўляла. У знак пратэсту яна некалькі разоў абвяшчала галадаванне. Пасля таго, як суд 3-га сакавіка перанёс яе выступ у судзе з апошнім словам, яна абвясціла сухую галадоўку. Неўзабаве яна яе спыніла.
Глядзіце яшчэ >>> Расейскія агенцтвы паведамілі пра абвінаваўчы прысуд Саўчанцы перад яго абвяшчэннем