Вынеслі прысуд «малочнаму каралю», які набраў хабараў на € 150 тыс.

Суд Заводскага раёну Менску 6 жніўня асудзіў на 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму былога генеральнага дырэктара КУП «Менаблмясамалпрам» – кіроўная кампанія холдынгу «Мясамалпрам» Уладзіміра Лапіцкага. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК).

За хабар 150 тысяч рублёў затрымалі кіраўнікоў «Віцебскмясамалпраму»

Лапіцкі ўзначальваў «Мінаблмясамалпрам» ад сакавіка 2017 года, да гэтага ён 15 гадоў узначальваў Барысаўскі малочны камбінат. Яго затрымалі ў ліпені 2018 года пры атрыманні € 85 тыс. хабару адной з камерцыйных структураў за перамогі ў тэндары на пастаўку абсталявання і яго своечасовую аплату, паведамілі ў МУС.

Таксама ён атрымліваў грошы ад іншых камерцыйных структураў за заступніцтва і садзейнічанне ў пастаўках малочнай прадукцыі беларускім і замежным кампаніям, наданне падрадаў на выкананне будаўніча-мантажных працаў на сельскагаспадарчых аб’ектах холдынгу.

«Не адпаведна чыну бяруць». Што хаваецца за гучнымі карупцыйнымі справамі?

Агульная сума атрыманых Лапіцкім хабараў перавысіла € 150 тыс. і Br 13 тыс. Ён кампенсаваў у даход дзяржавы больш за Br 350 тыс. У яго канфіскавалі аўтамабіль «Lexus» і залаты злітак.

МГ belsat.eu

Hавiны