Выйсці з самаізаляцыі не атрымалася: у Менску перанеслі адкрыццё фестывалю


Ілюстрацыя з facebook.com/movingartfactory

Арт-фестываль «Самаізаляцыя OFF», які павінен быў стартаваць 11–12 ліпеня, перанеслі на верасень.

Фестываль аб’яднаў беларусаў, якія адлюстравалі ў сваёй творчасці гістарычны момант: пандэмію COVID–19 і самаізаляцыю падчас яе. Цягам двух месяцаў удзельнікі праекту стваралі арт-абʼекты, здымалі відэа, рэпетавалі перформансы і адлюстроўвалі ўсё гэта ў відэа-дзённіках. Да працэсу далучыліся больш за 80 творцаў. Вынікі іх працы можна будзе пабачыць на арт-фестывалі 4–5 верасня на вул. Куйбышава, 22 (КОРПУС 6, 6-ы паверх).

Падрабязная праграма фестывалю

«Белсат» выступае інфармацыйным спонсарам падзеі і нагадвае пра неабходнасць прытрымлівацца правілаў бяспекі ў сувязі з пандэміяй COVID–19.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў