Выхадзец з Беларусі і ўкраінец затрыманыя ў ЗША за парушэнне фінансавання выбараў


Выхадцаў з былога СССР, бізнесоўцаў Ігара Фрумана і Льва Парнаса, якіх у ЗША лічаць галоўнымі падазраванымі ў парушэнні заканадаўства аб фінансаванні выбараў, затрымалі амерыканскія праваахоўнікі. У судзе ім агучылі абвінавачанні. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Ігара Фрумана (злева) і Льва Парнаса абвінавачваюць у парушэнні правілаў фінансавання выбарчых кампаніяў.
Фота: EPA

Паводле пастановы суддзі прадпрымальнікі могуць быць адпушчаныя пад хатні арышт пасля выплаты залогу ў памеры 1 мільён долараў кожны і прадстаўленні паручыцельства пра тое, што яны не будуць спрабаваць пакінуць тэрыторыю ЗША. Скандал з удзелам бізнесоўцаў атрымаў мянушку «Украінагейт».

Як растлумачыў пракурор Джэфры Бэрман, падазраваныя незаконна ахвяравалі розным структурам, звязаным з Рэспубліканскай партыяй і выбарчым штабам Доналда Трампа 325 тысячаў долараў ЗША. Акрамя таго, па словах пракурора, яны спрабавалі аказаць палітычны ўплыў не толькі для прасоўвання сваіх уласных фінансавых інтарэсаў, але і для прасоўвання палітычных інтарэсаў украінскага чыноўніка, які дамагаўся адстаўкі амбасадара ЗША ва Украіне.

Hавiны
Стратэгічнае стрымліванне XXI стагоддзя? ЗША рыхтуюць «кібербомбу» на выпадак вострага канфлікту з Расеяй
2017.06.26 15:20

Хто такія ўкраінец Леў Парнас і беларус Ігар Фруман

Выхадзец з Украіны Леў Парнас пераехаў у Злучаныя Штаты разам з бацькамі ў 1976 годзе, калі яму было ўсяго чатыры гады. У пачатку 90-х ён паспрабаваў заняцца бізнесам, прадаючы бытавую электроніку і арганізуючы кантэйнерныя перавозкі тавараў з ЗША ў рэспублікі былога СССР, а затым працаваў брокерам у некалькіх кампаніях, якія займаліся аперацыямі з каштоўнымі паперамі.

Яго партнёр Ігар Фруман нарадзіўся ў Беларусі, пераехаў у ЗША яшчэ ў 80-я, але большую частку жыцця правёў ва Украіне, адкуль перабраўся ў Маямі. У 2005 годзе ён ажаніўся на ўраджэнцы Адэсы Лізавеце Навумавай, і разгарнуў у гэтым прыморскім горадзе прыкметную дзелавую актыўнасць.

Hавiны
«Мы зноў зробім Амерыку багатай». Трамп пачаў новую прэзідэнцкую кампанію
2019.06.19 09:22

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў