На выездзе з Беларусі ў Еўразвяз стаіць амаль 1500 фураў


На мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу ў чэргах стаяць амаль 1500 цяжкавікоў. Такія звесткі падае Дзяржаўны памежны камітэт на 10:00 24 лістапада.

Больш за ўсё фур чакаюць на мяжы з Літвой – звыш 930. Гэтак, у пункце пропуску «Прывалка» іх больш за 310, у «Беняконях» – больш за 260, у «Каменным Логу» – больш за 250, у «Катлоўцы» – больш за 110.

Чарга на мяжы з Латвіяй перавышае 450 цяжкавікоў: з іх больш за 300 стаяць ва «Урбанах» і больш за 150 – у «Грыгароўшчыне».

А на мяжы з Польшчай сабралася больш за 70 фураў: больш за 50 – пункце пропуску «Брузгі» і больш за 20 – у «Казловічах».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў