Выбух пад офісам «кума Пуціна» у Кіеве

23 траўня каля офісу кіраўніка партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктара Медведчука прагрымеў выбух.

Відэа з месца з здарэння апублікаваў «PavlovskyNews».

Праваахоўнікам удалося затрымаць дваіх актывістаў, якія бралі ўдзел у акцыі пад партыйным офісам прарасейскага палітыка.

Перад выбухам пад офісам невядомыя ўчынілі бойку.

  • Віктар Медведчук – былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002-2005 гг), дэпутат Вярхоўнай Рады трох скліканняў. Рух «Украінскі выбар», створаны Медведчуком у 2012 годзе, выступаў супраць еўрапейскага курсу Украіны. Пасля пачатку вайны на Данбасе палітык выступаў пасярэднікам у перамовах па ўрэгуляванню канфлікту. Хросным бацькам малодшай дачкі Медведчука Дарʼі зʼяўляецца Уладзімір Пуцін.

ЮВ belsat.eu

Hавiны