Выбух каля будынку МУС у Кабуле забраў жыцці сямі чалавек


Сем асобаў загінула і сем параненых у выніку магутанага выбуху, што прагрымеў раніцай у сталіцы Афганістану. Паводле агенцтва Reuters выбуховае прыстасаванне спрацавала каля будынку МУС у Кабуле.

Паводле мясцовых СМІ, выбуховае прыстасаванне было ў аўтамабілі. Выбух прагрымеў раніцай, калі на вуліцах гораду было даволі людна. На месцы здарэння карэты хуткай дапамогі і паліцыя. Адказнасць за выбух пакуль не ўзяла на сябе ніводная з актыўных у рэгіёне тэрарыстычных груповак.

ААН паведамляе, што летась у выніку нападаў тэрарыстаў, рэйдаў урадавых сілаў бяспекі і амерыканскіх авіяўдараў цывільнае насельніцтва Афганістана панесла самыя высокія страты з пачатку ваеннай аперацыі ЗША ў краіне. У 2018 годзе ў Афганістане загінулі 3.804 мірных грамадзяніна, у тым ліку 927 дзяцей. Гэта на 11% чым у 2017 годзе.

У бягучым годзе таксама ў краіне адбываюцца напады тэрарыстаў на мірных грамадзянаў.

Hавiны
Больш за 60 загінулых у выніку выбуху ў мячэці ў Афганістане
2019.10.18 19:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў