Выбары: Дыпламаты ЗША, Брытаніі ды ЕЗ назвалі ўмову развіцця стасункаў з Беларуссю


Прадстаўніцтвы ЗША, Вялікай Брытаніі і Еўрапейскага Звязу ў Менску выступілі з сумеснай заявай адносна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Яе тэкст публікуе ў Facebook амбасада ЗША.

Адзначыўшы станоўча прагрэс у стасунках з Беларуссю за апошнія некалькі гадоў, дыпламаты пацвердзілі сваю гатовасць «працягваць гэта пазітыўнае ўзаемадзеянне з Беларуссю на аснове агульных каштоўнасцяў».

Hавiны
Па гарадах Беларусі ідзе новая хваля затрыманняў
2020.06.03 21:46

У сувязі з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі яны заклікалі беларускія ўлады прыняць захады для «правядзення бяспечных, мірных, свабодных і сумленных выбараў і забеспячэння асноўных свабодаў».

У заяве падкрэсліваецца важнасць, каб афіцыйны Менск запрасіў назіральнікаў ад БДІПЧ/АБСЕ і прадэманстраваў «на справе сваю гатоўнасць дамагчыся прагрэсу ў выкананні рэкамендацыяў, якія змяшчаюцца ў папярэдніх справаздачах аб назіранні за выбарамі, падрыхтаваных БДІПЧ/АБСЕ».

Абноўлена
Ператрус на лецішчы і ў студыі блогера Сяргея Ціханоўскага
2020.06.03 17:53

Дыпламаты падкрэслілі недапушчальнасць палітычна матываваных абмежаванняў падчас рэгістрацыі кандыдатаў, рэкамендавалі прыняць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя па фізічным дыстанцыянаванні падчас пандэміі COVID-19 ды заклікалі да «сапраўды плюралістычнага складу выбарчых камісіяў».

«Свабода СМІ і права на мірныя сходы з’яўляюцца найважнейшымі ўмовамі легітымнасці выбараў. Журналісты павінны мець магчымасць свабодна і бесперашкодна асвятляць падзеі. Грамадзянам павінна быць прадастаўлена магчымасць мірна выказваць сваё меркаванне. У сувязі з гэтым мы таксама занепакоеныя нядаўнімі затрыманнямі мірных дэманстрантаў і арыштамі журналістаў», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
АБСЕ заклікала вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў
2020.06.03 14:37

У ёй адзначаецца, што найважнейшым складнікам пры будучай палітыкі ў дачыненні да Беларусі будуць заставацца «рэальныя крокі, што прымаюцца Беларуссю для забеспячэння ўсеагульных асноўных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека». У прыватнасці, дыпламаты заявілі пра неабходнасць бяспечных, мірных, свабодных і сумленных выбараў, «якія не падвергнуліся зламыснаму знешняму ўплыву і забяспечваюць асноўныя свабоды, будуць спрыяць дэмакратычнаму развіццю Беларусі, умацаванню яе суверэнітэту і незалежнасці, пракладуць шлях да больш цеснага супрацоўніцтва з нашымі краінамі і эканамічнага росквіту беларускага народа».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў