Вясна прыйдзе! Палешукі чыркавалі, гукалі і спалілі пудзіла зімы

У вёсцы Тонеж, здаўна вядомай як захавальніцы этнакультурных традыцый Палесся, адбыўся абрад гукання вясны «Чырачка». Жанчыны выпякаюць да абраду птушак – чырачак з цеста. З абрадавымі песнямі старыя і малыя танежанцы выпраўляюцца на Чарнычоўскую гару.

Удзелнікі абраду, хто коньмі, хто пешшу, выправіліся на гару

Тут, на гары, традыцыйна з году на год адбываецца абрад чыркавання.

«Агу, вясна, агу, красна, што ты нам вынесла?
Гаршчок масла, гаршчок сыру.
Старым бабам па кіёчку,
малым дзеткам – па яечку»

Дарослыя разам з малымі водзяць карагод

На гары гукаюць вясну, спяваюць чырачку, водзяць гульнёвыя карагоды «Яшчур», «Перапёлачка», «Грушка»

«Чырачка» – птушка з цеста

«Ой, чырачка-пташэчка,
не залетай далечэчко,
не занось мойго венчыка.
Бо мой венчык – патрэбчык.
Братка жаніці, сястру замуж аддаці,
вяселле спраўляці…»

Рытуальнае качанне па снезе з гары «каб спіны не балелі»
Святочны стол з пачастункамі

Потым паляць пудзіла зімы. Завяршаецца абрад пачастункам з абрадавых страваў: яешней, сырам, кашай, пампушкамі са смятанай.

Глядзіце ўсе фота:

Ларыса Шчыракова, belsat.eu
Фота аўтара

Hавiны