Вялікія і малыя, але добрыя справы «Белсату»


Нашаму тэлеканалу – 11 гадоў. З году ў год праца «Белсату» становіцца ўсё больш заўважнай у беларускім грамадстве. І тычыцца гэта не толькі даверу гледачоў, росту аўдыторыі, колькі рэакцыі на матэрыялы нашых журналістаў.

За бягучы год па выніках публікацыяў «Белсату» было зроблена вельмі шмат. І не толькі чыноўнікамі, якія адрэагавалі на крытыку і нарэшце пачулі заўвагі грамадзянаў. Гэтак яшчэ ў студзені бягучага году Алесь Сапега, беларус, які цяпер жыве ў Швейцарыі, пабачыў матэрыял на «Белсаце» са сваёй малой радзімы і не застаўся абыякавым.

ВІДЭА
Беларус са Швейцарыі Алесь Сапега паглядзеў сюжэт «Белсату» пра праблемы вяскоўкі і аплаціў яе даўгі
2018.01.12 16:12

Міжнародная рэакцыя на расследаванні «Белсату»

За ўдзел у карупцыйных схемах літоўскі сейм распачаў справу імпічменту дэпутата з Сацыял-дэмакратычнай працоўнай фракцыі Артураса Скарджуса. Журналісты «Белсату» высветлілі, што беларускі бізнес літоўскага палітыка фінансаваўся «Белгазпрамбанкам» – дачкой «Газпраму». Гэта быў скандальны факт, паколькі літоўскі дэпутат адкрыта выступаў супраць будаўніцтва літоўскага тэрмінала «Газпраму».

Hавiны
Літоўскаму дэпутату пагражае імпічмент пасля расследавання, у якім удзельнічаў журналіст «Белсату»
2018.02.21 07:48

Яшчэ адно расследаванне «Белсату», якое выклікала міжнародны рэзананс – гандаль афіцыйнага Менску з так званымі ДНР і ЛНР. Пасля публікацыі на нашым сайце ўкраінскі бок накіраваў афіцыйную ноту беларускаму МЗС.

Hавiны
Пасля расследавання «Белсату» амбасада Украіны звярнулася з афіцыйнай нотай у МЗС Беларусі
2018.11.20 17:17

На крытыку «Белсату» рэагуе і Генпракуратура

Па фактах, выкладзеных у журналісцкім расследаванні нашага тэлеканалу, кантралюючыя органы краіны распачалі праверкі ў арганізацыях канцэрну «Белэнерга».

Hавiны
Пракуратура возьмецца за «Белэнерга». Прычына – расследаванне «Белсату»
2018.07.07 15:20

Апроч тэмаў планетарнага маштабу, «Белсат» асвятляе штодзённыя праблемы

Часта гэта камунальная тэма. Так адзін з рэпартажаў «Аб’ектыву» дапамог камунальнікам прыслухацца да жыхароў дому ў Докшыцкім раёне. Пасля крытыкі, камунальнікі зрабілі доўгачаканы рамонт.

Аб’ектыў
Пасля рэпартажу «Белсату» камунальнікі зрабілі рамонт
2018.09.06 21:54

Пасля выхаду рэпартажу на нашым тэлеканале прадстаўнікі ЖКГ адмянілі незаконную плату і зрабілі пераразлік для жыхароў інтэрнатаў у Слоніме. Тут чыноўнікі двойчы спаганялі арэндную плату за адныя і тыя ж паслугі. Умяшальніцтва «Белсату» дапамагло жыхарам адстаяць свае правы.

Аб’ектыў
Слонімскія міліцыянты спалохаліся камераў «Белсату»
2018.08.25 08:45

Чым«Белсат» дапамог асобным людзям

Акрамя гучных грамадскіх справаў, часта падтрыманне і дапамога патрэбна асобным людзям. Гэтак Вольга Чайчыц даведалася пра гісторыю аднаго беларуса, які шукаў і знайшоў выратаванне. З пэўнаю дапамогаю ад нашай журналісткі.

Аб’ектыў
Журналістка «Белсату» выратавала бяздомнага чалавека
2018.11.29 20:58

Доўгі час беларускія праваахоўнікі не маглі вырашыць, як паступіць з нарадзінцам Беларусі, але грамадзянінам РФ Сяргеем Гапонам. Увесну 2018 году ён апынуўся ў ІЧУ праз тое, што міліцыя і чыноўнікі не змаглі разабрацца з ягоным грамадзянствам. Але праз сем дзён пасля з’яўлення артыкулу на Belsat.eu, Сяргею Гапону ў Валожынскае ІЧУ прыйшоў ліст з Расейскай амбасады. Маўляў, там нарэшце ва ўсім разабраліся: ён грамадзянін РФ і можа быць туды дэпартаваны.

Hавiны
Пасля публікацыі «Белсату» расейскі афіцэр апынуўся на свабодзе
2018.12.08 11:05

І гэта толькі частка справаў, якая была зроблена нашым тэлеканалам цягам бягучага году. Дзякуй, што надалей застаяцеся з намі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў