Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць кіраўніка СКР і яшчэ 24 расейскіх сілавікоў і суддзяў


Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Домінік Рааб афіцыйна абвясціў аб увядзенні індывідуальных санкцый у адносінах да асобаў, звязаных са «справай Магніцкага». Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Рааб падчас выступу ў брытанскім парламенце заявіў, што санкцыі ўведзеныя супраць асобаў, якія былі звязаныя з катаваннямі і забойствам Сяргея Магніцкага – юрыста, які раскрыў найбуйнейшае падатковае махлярства ў расейскай гісторыі.

«Мы ўводзім санкцыі супраць фізічных асобаў, якія былі ўцягнутыя ў адно з самых абуральных за апошнія гады парушэнняў правоў чалавека«. – дадаў ён.

У санкцыйных спіс увайшлі 25 грамадзянаў РФ. У прыватнасці, у спісе ёсць імя старшыні Следчага камітэту Расеі (СКР) Аляксандр Бастрыкін.

Акрамя яго ў спіс спіс уключаны былы намеснік начальніка СІЗА «Бутырка», былы начальнік Следчага камітэту пры МУС Расеі, былы намеснік генеральнага пракурора РФ, суддзі, працаўнікі МУС, пракуратуры і СІЗА.

Згодна з дакументам брытанскага МЗС, у дачыненні гэтых асобаў уведзены рэжым замарожвання актываў і забароны на паездкі.

  • Сяргей Магніцкі, расейскі аўдытар, агучыў, што расейскія чыноўнікі скралі ў дзяржавы больш за 230 мільёнаў долараў ЗША. Улады арыштавалі яго ў 2008 годзе паводле абвінавачвання ў нявыплаце падаткаў. У 2009 годзе аўдытар памёр у лякарні следчага ізалятара «Матроская цішыня» у Маскве.
  • У 2012 годзе ў ЗША быў прыняты Акт Магніцкага. Ён прадугледжвае санкцыі ў дачыненні да расейцаў, якія, на думку чальцоў Кангрэса, датычныя да парушэнняў правоў чалавека і карупцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў