Вялікая Брытанія будзе абіраць Еўрапарламент

Вялікая Брытанія будзе вымушаная прыняць удзел у выбарах у Еўрапарламент 23 траўня, бо ёй не хопіць часу для таго, каб парламент ратыфікаваў угоду аб выхадзе.

Дэйвід Лідынгтан. Фота: Alkis Konstantinidis/REUTERS/Forum

Як распавёў 7 траўня міністр справаў ураду Дэйвід Лідынгтан, Лондан не здолее завяршыць Брэкзіт да даты, калі па законе павінны адбыцца еўрапейскія парламенцкія выбары, паведамляе Reuters.

Паводле яго, Вялікая Брытанія падвоіць свае намаганні па выхадзе, каб «гэтыя члены Еўрапарламента ніколі не займалі свае месцы ў Еўрапейскім парламенце».

Брытанцы знялі пародыю пра брэкзіт

Нагадаем, што ў красавіку Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск пацвердзіў, што ЕЗ дае Вялікай Брытаніі адтэрміноўку Брэкзіту больш чым на шэсць месяцаў, каб «знайсці найлепшае магчымае рашэнне».

Выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ цяпер прызначылі на 31 кастрычніка 2019 года.

МГ belsat.eu

Hавiны