З 1 лютага Вялікая Брытанія афіцыйна не з’яўляецца сябрам Еўразвязу. Працэс Brexit цягнуўся 3,5 гады.
The UK has officially left the European Union, after 47 years of membership – the UK departed at 23:00 GMT – midnight in Brusselshttps://t.co/D7pQ4D7r5R pic.twitter.com/04Uxsh5uwe
— BBC News (UK) (@BBCNews) January 31, 2020
У ноч выхаду з ЕЗ сотні прыхільнікаў Brexit сабраліся ў цэнтры Лондану. Яны выйшлі да будынку парламенту з нацыянальнымі сцягамі і плакатамі «Мы захацелі – мы зрабілі», «Дэмакратыя каштоўна», «Дзякуй богу, нарэшце вольныя», паведамляе Бі-Бі-Сі.
У чэрвені 2016 года ў Вялікай Брытаніі адбыўся рэферэндум, на якім 51,9% выбарнікаў прагаласавалі за выхад краіны з ЕЗ. У сакавіку 2017 года Лондан накіраваў у Брусэль афіцыйнае паведамленне пра намер выйсці з ЕЗ. Доўгія перамовы аб умовах Brexit выклікалі палітычны крызіс у Брытаніі і адстаўку ўраду Тэрысы Мэй. Тэрміны выхаду з ЕЗ некалькі разоў адкладаліся. Ухваліць Brexit брытанскі парламент здолеў толькі праз 3,5 гады пасля рэферэндуму.
Прадстаўнікі Лондану ўчора выйшлі з Еўрапейскай камісіі, Рады Еўразвязу і Еўрапейскага парламенту. Да канца года Брытанія застаецца ў адзіным рынку, але правілы яго працы вызначаць ужо не здолее. Што будзе далей, пастановіць новае пагадненне з Бруселем. На перамовы і падпісанне Лондан мае ўсяго 9 месяцаў.
ІІ belsat.eu