Вядзецца збор сродкаў на ўсталяванне помніка Алесю Ліпаю


Да першай гадавіны смерці Алеся Ліпая родныя, калегі і сябры ўсталююць помнік на яго магіле, у мястэчку Рудзенск, што за 40 кіламетраў ад Менску. Тут на могілках пахаваныя таксама ягоныя маці і сястра.

Сябры і аднадумцы Алеся Ліпая лічаць, што постаць Алеся і ўсе добрыя справы, якія ён пакінуў пасля сябе, вартыя памяці. І вартыя помніка.

Алесь Ліпай заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года.

Hавiны
Памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай
2018.08.23 17:39

Журналіст, рэдактар і выдавец, патрыёт, паэт, пакінуў пасля сябе досыць багатую спадчыну.

Алесь Ліпай быў першым карэспандэнтам «Радыё Свабода» ў Беларусі. А ў 1991 годзе заснаваў першую незалежную інфармацыйную агенцыю Беларусі – БелаПАН.

Аўтар трох зборнікаў вершаў і тэкстаў да песень, якія дагэтуль выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч і Ірына Відава.

Прадзюсар беларускага кіно, якое здымаў Андрэй Курэйчык.

Паводле яго ідэяў узнікла першая інтэрнэт-газета Беларусі Naviny.by, а БелаПАН стаў генеральным партнёрам свята «БНР – 100!» 25 сакавіка 2018 года.

Помнік стварае беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.

Ліпай, помнік Ліпаю
Фота: ulej.by

Сродкі для помніку збіраюцца пры дапамозе пляцоўкі ulej.by

Аб’ектыў
Кім быў Алесь Ліпай? Памяці атланта беларускай журналістыкі
2018.08.24 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў