Вядоўца БТ: «Эй, АМАП, нельга біць людзей, якія прыйшлі за кубачкам або вопраткаю»


Дзяніс Дудзінскі ў сваім Facebook асудзіў учорашні брутальны разгон чаргі каля крамы symbal.by.

Вядучы праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!» Дзяніс Дудзінскі рэзка выказаўся супраць разгону АМАПам чаргі каля крамы symbal.by.

Дзяніс Дудзінскі ў чарзе ў краму Symbal.by.
Фота: Facebook.com

«Сёння я буду чаргой у symbal.by… Менавiта сёння мне як нiколi патрэбна цiшотка ад Сымбаля… А таму што, гэй, вялiзны i страшэнны АМАП, НЕЛЬГА біць дубінкамi людзей, якія прыйшлі набыць вопратку цi кубачак… НЕЛЬГА біць сталую жанчыну толькi таму, што яна праходзіла ля крамы… НЕЛЬГА натоўпам скокаць на студэнта, якi прыйшоў са сваім сябрам набыць сувенір… Яны проста стаяць у чарзе ў краму, нават анiякiх лозунгаў або заклікаў, ніхто нават нiкога не запытвае, хто за каго будзе галасаваць… Яны проста стаяць i, як гэта заўсёды зараз з моладдзю, тупяць у свае тэлефоны або травяць байкi пра сваiх выкладчыкаў ды сяброў», – эмацыйна выказаўся Дзяніс Дудзінскі.

Ён папярэдзіў, што побач з крамай жывуць ягоныя бацькі і ён не дазволіць нікому іх абражаць. Тэлевядоўца адзначыў, што ён заўсёды гатовы абараняць сваіх блізкіх і сяброў.

Таксама ён пацікавіўся, навошта супрацоўнікі АМАПу здымаюць чаргу на камеры.

«Мы самi сябе здымалi i вось выкладваем у сеціва, дзе вы можаце знайсцi усё i ўсіх. Ну, i прывітанне вам ад тэлевядоўцы Дудзiнскага», – напісаў ён.

  • Дзяніс Дудзінскі — не адзіная беларускай публічная асоба, якая крыткавала дзеянні ўлады падчас прэзідэнцкай кампаніі. У падтрыманне symbal.by таксама выказаўся і іншы вядоўца дзяржаўнага тэлебачання Дзяніс Кур’ян.
  • Учора 23 чэрвеня дырэктар symbal.by Павел Белавус абвясціў аб закрыцці крамы ў Менску і запрасіў усіх ахвочых у апошні раз прыйсці і набыць там нешта.
  • Каля ўваходу ўтварылася чарга, якую раптоўна пачаў разганяць АМАП. У выніку было збіта і затрымана не меней за 10 чалавек, у тым ліку і фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга.
  • Затрыманыя былі вызваленыя ў той жа вечар. На іх склалі пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне службовай асобе).

КТ belsat.eu

Стужка навінаў