Вячаслава Сіўчыка асудзілі яшчэ на 15 дзён арышту

Лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка асудзілі на чарговыя 15 содняў арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць інтэграцыі, якая адбылася ў Менску 21 снежня. Пра гэта паведаміла актывістка Алена Талстая ў Facebook.

Агулам у судзе Партызанскага раёну Менску Вячаслава Сіўчыка асудзілі тры разы за снежаньскія акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. Па трох справах актывіст атрымаў 45 содняў адміністрацыйнага арышту. Пры гэтым у дачыненні да лідара Руху салідарнасці «Разам» чакаецца яшчэ адзін суд 24 лютага.

Вячаслаў Сіўчык: З уладамі трэба паводзіцца, як з дваровымі хуліганамі

СК belsat.eu

Hавiны