Вячаслаў Ракіцкі адзначаны прэміяй імя Алеся Адамовіча за цыкл праграмаў на «Белсаце»


Падчас з’езду ПЭН-цэнтру ў Менску 26 кастрычніка ўручылі прэміі імя Алеся Адамовіча за публіцыстыку. Лаўрэатамі ўзнагароды сталі Вячаслаў Ракіцкі і Наста Захарэвіч.

Прэмію ўручылі Уладзімер Арлоў і дачка Алеся Адамовіча Наталля.

Вячаслаў Ракіцкі ўганараваны за цыкл дакументальных фільмаў «Сведкі» на тэлеканале «Белсат».

Вялікі дзякуй ПЭН-цэнтру за ўзнагароду, атрымаць якую для мяне вялікі гонар! Дзякую кіраўніцтву Белсату Agnieszka…

Opublikowany przez Rakitskiego Slavę Sobota, 26 października 2019

«Вялікі дзякуй ПЭН-цэнтру за ўзнагароду, атрымаць якую для мяне вялікі гонар! Дзякую кіраўніцтву «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай і Бэаце Красіцкай, майму рэдактару Ярославу Каменскаму, усёй здымачнай групе і ўсім сведкам за магчымасць рэалізацыі высокаацэненага праекту», – заявіў у «Facebook’у» Вячаслаў Ракіцкі.

Наста Захарэвіч была адзначаная за цыкл публікацый на сайце радыё «Свабода» і асвятленне праблемаў, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

Аб’ектыў
За што белсатаўцаў адзначылі на конкурсе «Вольнае слова»?
2019.09.12 22:02

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў 1995 годзе за публіцыстыку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў