ВУП Кітая абваліўся амаль на 7 %. Такога не здаралася з часоў Маа Цзэдуна


Каронавірус абваліў эканоміку Кітая: ВУП скараціўся на 6,8%. Узровень падзення ВУП нават перавысіў прагнозы эканамістаў, піша РБК са спасылкай на South China Morning Post.

ВУП Кітая скараціўся на 6,8% у першым квартале 2020 года, што стала першым скарачэннем паказніка з 1976 года – года смерці Маа Цзэдуна. У 1976-м гадавое падзенне склала 3,1%. Папярэдні абвал быў зафіксаваны ў 60-х: тады на фоне Культурнай рэвалюцыі ВУП Кітая падаў два гады запар (1967 – 8,1%, 1968 – 6,6%).

На працягу сакавіка 2020 года эканоміка Кітая працягвала знаходзіцца пад моцным ціскам. Асабліва пакутавалі прамысловы сектар, гандаль і інвестыцыі ў асноўны капітал. Рознічныя продажы скараціліся на 15,8% пасля рэкорднага абвалу на 20,5% у студзені і лютым 2020 года, а інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 16,1%.

Hавiны
Сусветны банк прагназуе падзенне ВУП Беларусі на 4 % і рэзкі рост інфляцыі
2020.04.09 14:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў