Кіраўнік Беларусі падпісаў указы № 401 і 402, якімі зацвердзіў параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўныя напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2020 год. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Ключавымі паказнікамі эфектыўнасці работы ўрада на наступны год названыя рост ВУП на 2,8 %, экспарту тавараў і паслугаў – на 3,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва – на 2,4%.
Станоўчае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі мусіць скласці 1 % да ВУП.
Інфляцыя ў 2020 годзе не павінна перавысіць 5 %.
МГ belsat.eu