Восем чалавек загінулі ў выніку сутыкнення мікрааўтобуса Mercedes з вялікагрузным аўтамабілем Volvo на трасе ў Пскоўскай вобласці. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Аварыя здарылася на трасе Санкт-Пецярбург – Невель на тэрыторыі Пустошкінскага раёну, каля вёскі Руда. Прыватны мікрааўтобус Mercedes выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў вялікагрузную машыну Volvo.
У выніку аварыі восем чалавек з мікрааўтобусу загінулі. Выжыў толькі адзін.
Мікрааўтобус з украінскімі нумарамі і зарэгістраваны ва Украіне. Як мяркуецца, загінулыя – грамадзяне Украіны, аўтобус ехаў у бок Кіева.
МГ belsat.eu