Вось фота, дзе Паўлічэнка і Гараўскі разам


Святкаванне 20-годдзя асацыяцыі ветэранаў спецназу на базе 3214 у Менску. Дзмітрый Паўлічэнка выступае перад ветэранамі. Юрый Гараўскі – у другім шэрагу, з кійком. Фота – «СБ»

Абодвух спецназаўцаў задакументаваў разам фатограф «СБ».

Былы камандзір вайсковай часткі 3214 Дзмітрый Паўлічэнка і былы баец СОБРу Юрый Гараўскі разам патрапілі ў аб’ектыў фатографа «СБ» падчас святкавання 20-годдзя Асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» у лістападзе 2017 года.

16 снежня Паўлічэнка спачатку заявіў журналістам, што Гараўскі служыў у яго, але потым пачаў займацца вымагальніцтвам і падчас знікнення апазіцыянераў адбываў пакаранне.

Пазней Паўлічэнка сказаў, што не ведае такога байца і пераблытаў яго з кімсьці іншым.

У размове з «Deutche Welle» Юрый Гараўскі называе Дзмітрыя Паўлічэнку выканаўцам забойцаў апазіцыянераў у 1999 годзе і распавядае, як гэта было.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў