Вольны забег-2019. Мэта – 1000 км!


4 сакавіка стартуе рэгістрацыя на «Вольны забег-2019». Гэта акцыя, што аб’ядноўвае беларусаў свету з нагоды святкавання БНР-101. Сёлета арганізатары спадзяюцца, што агульная дыстанцыя, якую прабягуць удзельнікі, перавысіць 1000 км.

Каб узяць удзел у «Вольным забегу», трэба зарэгістравацца на сайце runbnr.org, прабегчы «вольную дыстанцыю», да падзяліцца ў сацыяльных сетках фотаздымкам з забегу – з бел-чырвона-белым сцягам, або гербам Пагоня і хэштэгам #belarus101run.

«Нам не патрэбныя дазволы і ўзгадненні, каб гэткім чынам адсвяткаваць Дзень Волі, свята нашай свабоды. Мы не ставім таксама аніякіх абмежаванняў па дыстанцыях ці тэмпе: хтосьці можа прабегчы 300 метраў, а хтосьці замахнуцца на паўмарафонскую дыстанцыю ці нават болей. Мы жывем у розных краінах, нават на розных кантынентах, але нас абʼядноўвае прага да свабоды і Беларусь у сэрцы», – кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Зміцер Ягораў.

Асноўным днём забегу вызначаная нядзеля, 24 сакавіка – чакаецца, што менавіта ў гэты дзень у забегу возьме ўдзел большасць бегуноў. 25 сакавіка будуць падведзеныя вынікі і апублікаваная інфармацыя пра геаграфію і пераадоленую дыстанцыю.

Першы «Вольны забег» адбыўся ў 2018 годзе. Ён абʼяднаў 104 удзельнікі з 16 краінаў. Агулам удзельнікі забегу прабеглі 669 км.

Hавiны
Берасце далучылася да забегу да Дня Волі
2018.03.24 16:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў