Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі прыпыняюць прыём дакументаў


З 17 да 27 сакавіка візавыя цэнтры Польшчы прыпыняюць прыём візавых заяваў. Пры гэтым установы пакуль застаюцца адчыненыя для выдачы пашпартоў, паведамляецца на сайце «VFS.Global».

У сувязі з распаўсюдам каронавіруса на дзесяць дзён з 17 да 27 сакавіка візавыя цэнтры Польшчы не будуць прымаць візавыя заявы. Грамадзяне змогуць пры гэтым забраць свае пашпарты ў цэнтрах.

«Цяпер спынены прыём кліентаў. У візавым цэнтры паведамілі, што праца спыняецца на 10 дзён. Але існуе верагоднасць, што працягнуць прыпыненне працы. Пакуль мы атрымалі такую інфармацыю», – распавялі «Белсату» ў турыстычнай кампаніі з Берасця.

У турыстычнай кампаніі патлумачылі, што цалкам інфармацыя ў візавыя цэнтры паступае з польскай амбасады.

Беларусы змогуць падаць дакументы на візу толькі ў экстранных выпадках. Разглядаць іх будуць у пасольстве ў Менску.

СК belsat.eu

Стужка навінаў