Віцэ-прэм'ер Балгарыі пра патрыярха Кірыла: «Гэты агент КГБ «Міхайлаў» мае нахабства вучыць нас ісціне?»


Пасля візіту патрыярха Рускай праваслаўнай царквы Кірыла ў Балгарыю віцэ-прэм’ер краіны рэзка яго раскрытыкаваў.

Перад гэтым патрыярх Кірыл у прысутнасці прэзідэнта Балгарыі выказаў прэтэнзіі балгарам. Ён некалькі хвілін гаварыў пра сваё расчараванне тым, як у Балгарыі інтэрпрэтуецца вызваленне ад туркаў. Патрыярх сцвярджаў, што балгары «прымяншаюць ролю Расеі ў гэтых падзеях».

У адказ віцэ-прэмʼер Балгарыі Валерый Сімеонаў у эфіры тэлеканала БНТ заявіў, што патрыярх Кірыл, вядомы як агент КГБ і «цыгарэтны мітрапаліт Расеі», не мае права ўказваць Балгарыі, як і што рабіць правільна.

«Гэты чалавек не спусціўся з нябёсаў, не выйшаў з раю і не зʼяўляецца пасланнікам Ісуса Хрыста. Ён вядомы як цыгарэтны мітрапаліт Расеі. З 1996 года ён завёз на 14 мільярдаў долараў безакцызных цыгарэт. На 14 мільярдаў долараў гэты хітрун завёз безакцызных цыгарэт і на 4 мільярды долараў – віна для патрэбаў царквы.

У яго ёсць і прыватны самалёт, ягоны гадзіннік каштуе 30 тысяч долараў. Хто ён? Гэта не ўсходнееўрапейскі духоўнік. Гэта агент «Міхайлаў», другаразрадны агент савецкага КГБ, і гэты чалавек мае нахабства вучыць нас ісціне? Уявіце сабе, што патрыярх Неафіт паедзе да Пуціна і пачне тлумачыць, хто такія Кірыла і Мяфодзій», – заявіў Сімеонаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў