[/vc_column_text]
Перад гэтым ён наведаў Горадню: прайшоўся па цэнтральных вуліцах, наведаў Фарны касцёл і ўсклаў кветкі ля помніка Элізы Ажэшкі, назваўшы сябе «тутэйшым».
У Ваўкавыск яго цягнула не толькі вырашэнне палітычных пытанняў, але і сантыменты. Маці міністра – Міхаліна – паходзіць з Ваўкавыску. Там жыла да вайны ейная сямʼя, а дзед міністра працаваў на пошце. Пасля вайны сямʼя была вымушаная выехаць у Пётркаў-Трыбунальскі.
Глядзіце яшчэ >>> Вітальд Вашчыкоўскі: З «Белсатам» усё будзе добра
Вітальд Вашчыкоўскі: Галоўная праблема – гэта мяжа
Пра што размаўлялі Вашчыкоўскі і Лукашэнка?
Вашчыкоўскі: Пытанне акрэдытацыі «Белсату» ў Беларусі – яшчэ наперадзе
Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі
На гарадской плошчы Ваўкавыску Вашчыкоўскі сфатаграфаваўся каля сімвала гораду – помніка ваўку.
Пасля невялікага экскурсу па горадзе міністр наведаў Ваўкавыскую сярэднюю школу № 8 з польскай мовай навучання, дзе вучні сустракалі высокага госця хлебам-соллю па-беларуску і па-польску.
Пасля прывітальнага слова польская моладзь выступіла перад міністрам з канцэртам.
Спадар Вашчыкоўскі пагутарыў у Ваўкавыску з мясцовымі палякамі, якія падарылі міністру гістарычныя здымкі з выглядам свайго гораду і пошты, дзе працаваў калісьці дзед міністра. Вітальд Вашчыкоўскі ветліва прыняў падарунак і ў знак падзякі сфатаграфаваўся з жыхарамі Ваўкавыску.
На спатканне з міністрам трапілі, аднак, не ўсе ахвотныя. Журналісты радыё «Рацыя» паразмаўлялі з мясцовымі палякамі, якіх не ўпусцілі ў школу, пабудаваную за польскія грошы. Дырэкцыя патлумачыла, што ўваход быў толькі для людзей з запрашэннямі, а спіс запрошаных стварылі мясцовыя ўлады.
Вітальд Вашчыкоўскі наведаў Беларусь 22-23 сакавіка.
МЯ, паводле volkovysk.by. Фота Natalie Demidova и Юрый Чупрэта