Віктар Лукашэнка стаў намеснікам свайго бацькі ў Алімпійскім камітэце

Памочнік кіраўніка Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Выканкаму НАК.

Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная падчас пасяджэння Выканкаму і адзінагалосна падтрымана, піша Белта. Старэйшы сын Лукашэнкі будзе сумяшчаць гэтую дзейнасць са сваёй працай на пасадзе памочніка кіраўніка краіны.

У далейшым на Алімпійскім сходзе пасля завяршэння ў Беларусі буйных міжнародных спартовых мерапрыемстваў будзе вырашацца пытанне ў дачыненні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК. У якасці выконваючага абавязкі за Віктарам Лукашэнка ў першую чаргу замацаваны пытанні міжнароднай супрацы і падрыхтоўка да II Еўрапейскім гульняў і лёгкаатлетычнага матчу Еўропа-ЗША, які пройдзе ў верасні сёлета года.

Займацца гэтай працай ён будзе ва ўзаемадзеянні з міністрам спорту і турызму, а таксама віцэ-прэм’ерам, які курыруе спорт.

Наталля Радзіна: «Лукашэнка слабы, ён кульгавая качка, адыграная карта»

СК belsat.eu

Hавiны