Віктар Лукашэнка стаў афіцыйна намеснікам свайго бацькі. Пакуль у НАК


17-18 кастрычніка Віктар Лукашэнка наведаў Катар, дзе сустрэўся з прэзідэнтам мясцовага Алміпійскага камітэту.
Фота: noc.by

На пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту абраны Віктар Лукашэнка. Ягоную кандыдатуру 19 лістапада падтрымалі ўдзельнікі Алімпійскага сходу, інфармуе БелТА.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, ён пакуль не вырашыў, ці будзе ягоны сын сумяшчаць пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК і памочніка кіраўніка Беларусі ў нацыянальнай бяспецы. Сам жа ён сумяшчае кіраванне і камітэтам, і краінай.

Hавiны
Сербскі забудоўнік падпісаў пагадненне з Віктарам Лукашэнкам
2019.10.09 10:31

Віцэ-прэзідэнтам НАК абраны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі каноэ Дзмітрый Даўгалёнак.

Віктар Лукашэнка з’яўляецца старэйшым сынам кіраўніка Беларусі. Яму 44 гады. З 2005 года ён з’яўляецца памочнікам свайго бацькі ў нацыянальнай бяспецы, з 2007 года – чальцом Савету бяспекі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў