Каманда Віктара Бабарыкі перадала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю


Афіцыйны тэлеграм-канал патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі паведамляе, што 29 чэрвеня ў ЦВК каманда перадала пакет дакументаў для рэгістрацыі.

«Нягледзячы на ​​тое, што Віктар Бабарыка ўсё яшчэ не на свабодзе, наш штаб праводзіць працэс рэгістрацыі да канца. Таму сёння, 20 чэрвеня, прадстаўнік штабу адвакат Максім Знак падаў пакет дакументаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ЦВК», – адзначаецца ў паведамленні.

У штабе Бабарыкі выказваюць падзяку чальцам ініцыятыўнай групы і ўсім актыўным грамадзянам, якія аддалі свае подпісы за патэнцыйнага кандыдата.

Каманда Бабарыкі таксама заклікае далучацца да новай ініцыятывы – правядзення рэферэндуму па змене Канстытуцыі. Затрыманы вылучэнец таксама прасіў беларусаў абавязкова спрабаваць рэгістравацца ў якасці сябраў выбарчых камісіяў, а калі не атрымаецца – то ў якасці назіральнікаў за хадою галасавання.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў